Увага, конкурс!

Творчы конкурс юных чытальнікаў
"Жывая класіка"(школьны этап)

Конкурс праводзіцца ў мэтах:
·        павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,
·        развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,
·        выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,
·        прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,
·        пашырэння чытацкага кругагляду,
·        пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Дэвіз Конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!".
Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий