Цікавае заданне

Творчае заданне вучняў "6-х класаў

Любімыя беларускія песні маёй сям'і

Вучні 6 "А" класса падрыхтавалі творчыя праекты "Любімыя песні маёй сям'і. Вучаніцы не толькі прааналізавалі змест вядомых беларускіх песень, але і падабралі кліпы з выкананнем гэтых песень у розных аранжыроўках.



Віншуем пераможцу!



 6 снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося віншаванне пераможцаў конкурсу
"Жыве паэт між намі тут", прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Аганоўскі Станіслаў, вучань 4 "Б" класа ўзнагароджаны граматай і памятным падарункам Саюза пісьменнікаў Беларусі






Увага! Конкурс!

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа праводзиць конкурс, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа


Комар Аліна - удзельніца акцыі "Чытаем па-беларуску з velcom"

Увага! Конкурс!

Изображение  Вучняў  VII-VIII класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, які пачнецца 11 кастрычніка 2017 года. Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе
  1. Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).
  2. Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковую атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
  3. Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
  4. Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.
  5. Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.
  6. Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу –  #чытаемзвэлкомальбо #чытаемзvelcom
  7. Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта –  movakonkurs@gmail.com.
  8. Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананы, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
  9.  Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.
  10.  Відэазапісы ад удзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада ўключна.
Вынікі першага этапу конкурса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.

Прэзентацыя да ўрока "Беларусь - мая Айчына"


Заданні да першага ўрока "Беларусь - мая Айчына"

1. Падрыхтаваць паведамленні пра архітэктурныя помнікі Гродзенскай вобласці, старажытных гарадоў Беларусі.
2.Падрыхтаваць паведамленні пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі каторых названы вуліцы горада Навагрудка.