Вучням

Тэст па тэме "Лексіка"для  вучняў 5 класа 


1. Словы, якія маюць супрацьлеглыя значэнні, - гэта ...
а) антонімы;
б) сінонімы;
     в) амонімы.   
2.Словы, якія маюць толькі адно значэнне, - гэта ...
а) агульнаўжывальныя;
б) мнагазначныя;
в) адназначныя.
3.У якіх радках запісаны амонімы.
а)Вострая каса – дзявочая каса
б)Крыло птушкі – крыло самалёта.
в)Прыляцеў журавель – калодзежны журавель.
г)Ружовая хустачка – ружовыя мары.
4. Адзначце словы, якія з’яўляюцца сінонімамі да слова адважны.
а)Смелы
б)Храбры
в )Забаўны
г) Геройскі
5. Якое значэнне мае фразеалагізм адвесці душу?
    а)адпачыць
    б)падзяліцца сваімі перажываннямі
    в) супакоіцца


Тэст па тэме "Назоўнік"для  вучняў 6 класа

1.Выбярыце з верша назоўнікі.

З легендаў i казак былых пакаленняў,
 З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
 З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
 З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
 З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
 I з гора, i з радасцi, i з усяго
 Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
 Святынi народа, бяссмерця яго, –
 Ты выткана, дзiўная родная мова.
                                              (М.Танк)

2.Размяжуйце назоўнікі па наступных лексіка- семантычных групах: рэчыўныя, зборныя, абстрактныя.

Малако, лісце, весялосць, шчасце, вучань, вучнёўства, хлеб, збожжа, суніцы, дрэва, вясёлка, жалеза, птаства, пер'е, крыўда, адпачынак, вавёрка, каменне, каласы, маладосць, народ.

3.Размяжуйце назоўнікі на адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

Цацка, валошка, птушка, смех, качка, русалка, статак, матыль, шчупак, кніга, адзенне, Мінск, рой, калода, ружа, пясок.

4.Запішыце назоўнікі ў месным склоне.

Дзіця, дзень, Васіль, рэчка, дошка, друкар, зямля, Алена, Валя, воблака, снег, муха, кнага, хмара, мука, вораг, мядзведзь, кола, верш.

5. Дапасуйце да прыметнікаў назоўнікі ў адпаведнасці з родам і лікам.

Сабака, цень,задавака, гусь, медаль, дзень, бацька, чарніла, суніцы, таполя, плакса, БГУ, зязюля, кава, паліто, рамонак, подпіс, лебедзь.





Тэст па тэме "Дзеепрыметнік" для вучняў 7 класа


1.Выпісаць са сказаў дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу.

       Рачулкі сіняю аправай аздоблены стракаты луг.  З палёў шырокіх вецярок прыносіць крыштальны звон даспелага калосся. Яшчэ не ўся работа зроблена, не ўсё жніво ў нас пажата. Няспелы колас гнецца долу.

2.Ад дзеясловаў утварыце магчымыя формы дзеепрыметнікаў.

      Атуліць, спіліць, звярнуць, агарнуць, аднавіць, завеяць, зазелянець, ускінуць, ліць, скасіць.

3.Выпішыце дзеепрыметнікі, якія маюць суфікс -н

Прынесены, выпісаны, адчынены, намаляваны, падрыхтаваны, прывезены, заплецены, замецены, вывучаны, засвоены, пафарбаваны.

3 . Пастаўце знакі прыпынку.


      Асветленая сонцам верхавіна дрэва  пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі. 2. Кветкі прыхопленыя раннім марозам неяк адразу схіліліся да самай зямлі. 3. Кніга прачытаная ў раннім дзяцінстве застаецца ў памяці на ўсё жыццё. 4. Падлога чыста вымытая прыемна пахла. 5. Лісце  апалае з дрэў рознакаляровым дываном ляжала пад нагамі. 6. У памяці паўсталі  яшчэ з вечара перапісаныя старонкі.




Тэст па тэме "Аднасастаўныя сказы"для  вучняў 8 класа


А.Вызначце пэўна-асабовыя сказы

  1. У пакоі пахла аерам і багульнікам.
  2. Чую тваю жаўруковую музыку ў скошаных травах мурожніх...
  3. З бульбы гатуюць безліч розных страў.
  4. Зноў будзем шчасце мець і долю.

Б.Вызначце абагульнена-асабовыя сказы

  1. Рэшатам вады не наносіш.
  2. Вечарэла.
  3. З песні слова не выкінеш.
  4. Пацяклі, паплылі за гадамі гады.

В. Вызначце няпэўна-асабовыя сказы

  1. Радаснага сэрца пяшчотнае трапятанне ніякаю сілаю не суняць.
  2. Заўтра пачнуць будаваць Яўхімаву хату.
  3. Бадзёра ідзеш дадому. 
  4. Салдат паднялі па загаду камандзіра.

Г. Вызначце безасабовыя сказы

  1. Мне ні разу не давялося расчаравацца ў сваім выбары.
  2. Ноччу добра падмарозіла.
  3. Пойдзем сёння ў грыбы.
  4. Радзіме нашай  верным будзь!





Тэст па тэме "Складаназлучаныя сказы"для  вучняў 9 класа

1.Выпішыце складаназлучаныя сказы. Пастаўце знакі прыпынку.

Я паціху ішоў міма а хлопчыкпаварочваў следам за мной свой круглы тварык. Быў гарачы жнівень а ў агародзе грэліся тугія гарбузы. Не слава і пашана а праўда складае сэнс жыцця. Калі позна цвіце рабіна будзе добрае надвор'е.


2.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:


1) У той год нават у пачатку снежня ў ельніку з-пад ігліцы выбіваліся зялёнкі_ і пад маладымі хваінамі раслі яшчэ сям-там маслякі.
2) Падкінем сушняку_ ірване вогнішча ўгору, ахопіць усю гэту кучу вецця, затрашчыць, сыпане іскрамі.
3) Хай дзьмуць вятры_ і дождж жыццядайны ідзе!
4) Здавалася, яшчэ адзін удар_ і ордэн тэўтонаў будзе знішчаны.
5) Невысокі чэзлы хвойнік з невялікімі кудравымі вершалінкамі амаль не даваў ценю_ але снег тут яшчэ тры
6)Які прастор для думкі чалавечай _ і які размах для працавітых рук!
7) Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя _ і месяц пакрые палі палатном.
8) Вясна красавік свой знаходзіць _ а людзі _ праменьчык надзей.
9) Яшчэ некалькі дзён _ і знікнуць апошнія плямы снегу.
10) Грымяць святочныя салюты _ ды феерверкі зырка рассыпаюцца.

3.Пабудуйце схемы складаназлучаных сказаў. Вызначце сэнсавыя адносіны паміж часткамі.
Над галавой зарніцы плавяцца і не відаць на небе зор. Ці то гром страсянуў наваколле, ці то аддалены выбух скалынуў вечаровы спакой. Дзядуля схіліў голаву і ўсміхнуўся, але сумнай была яго ўсмешка.



На месцы кропак пішам у або ў.

1.На месцы кропак пішыце у або ў.
 Багаты ..раджай, моцнае здаро..е, сказала ..ладзіку, жанчына-..рач, паліць со..сам, радаснае “..ра”, по..ная а..дыторыя, др..жны калекты.., вясѐлы кло..н, к..піць ва ..нівермагу,фра..,рады..с.
2. Выпішыце спачатку словы, у якіх пішацца у, а затым – ў.
Ма..клівы, маці-..краінка, а..кцыён, га..птвахта, прэзіды..м, са..на, па..годдзе, вельмі ..важлівы, Ніна ..льянаўна, жыць ва ..руччы, да ..ладзіміра, фабрыку “Камунарка” ..знагародзілі, фа..на.
3. Спішыце, устаўце у ці ў.
Ка..нер, красёнцы-ча..начкі, прэзіды..м, бра..нінг, рака ..ша, па-..чарашняму, сядзе.., дыназа..р, ваку..м.


2 комментария: