БАЦЬКАМ

ЯК НАВУЧЫЦЬ ДЗІЦЯ  РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ?

ПРОСТЫЯ ПАРАДЫ:
1.    Пазбаўцеся стэрэатыпаў
“Беларуская мова вясковая,” – кажуць некаторыя вучні. Яны памыляюцца. Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна і модна!
2.    Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты.
3.    Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік.
4.    Пачніце ўжываць мову ў побыце
Карыстайцеся беларускай мовай у сям’і. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было лёгка разумець вас.
5.    Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць размаўляць па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!


Комментариев нет:

Отправить комментарий