Рыхтуемся да алімпіяды


КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
(матэрыялы для аналізу і падрыхтоўкі)
ІХ клас
Заданне 1. Знайдзіце ў кожнай пары радкоў з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» розныя словы, якія складаюцца з адных і тых жа гукаў. (Максімальная колькасць балаў — 3.)
1) Гракі, вароны чарадою
За свежай ходзяць баразною.
Вясёлы шум і пануканне
Чутны да самага змяркання.
1) Ды гэта ж — свята, ягамосці!
Набок тут норавы і злосці!
І мяккім робіцца паганы —
Хоць ты яго кладзі да раны.
2) О, дзядзька спосабаў меў многа
Даняць праціўніка малога!
2) Грыбоў улетку тут цьма-цьмушча,
Народ сюды йдзе — гушчай-гушча.
Тут шум, тут крык, тут гоман, спевы,
Аж разлягаюцца ў ёй дрэвы.
3) І хто з двара ў дом ні прыходзіць,
Пра холад гутарку заводзіць:
— Ну ж і мароз — аж нос зрывае!
3) …Лажысь — пасцелька пухавая
І ўся агоньчыкамі ззяе!
Засні, сагрэйся, мой пахілы,
Пакуль табе прыбудуць сілы,
А я салодкі сон навею
І гожай казкаю сагрэю.
Заданне 2. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
Узор: за́ячий — зае́чы.
Баловать — балаваць, вымерзший — вымерзлы, малый — малы, ослабление — паслабленне, переизданный — перавыданы, удить — вудзіць, усы — вусы.
Заданне 3. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых сінонімам. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
1) Адрозніваюцца націскам;
2) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю;
3) могуць быць рознага паходжання;
4) паходзяць з грэчаскай мовы;
5) здольныя ўтвараць рады;
6) выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю;
7) маюць розную часцінамоўную прыналежнасць.
Заданне 4. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -іх-/-ых- і маюць значэнне ‘найменні самак жывёл і птушак’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
№ п/п
Словы
1.  

2.  

3.  

4.  

5.  

Заданне 5. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы батэрфляй, бейсбол, гравюра, гросмайстар, джаз, джунглі, дызель, камюніке, картэж, ландшафт, медальён, паштамт па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6; 0,5 бала за кожнае правільна вызначанае слова.)
Запазычанні з англійскай мовы
Запазычанні з нямецкай мовы
Запазычанні з французскай мовы



Заданне 6. Запоўніце пропускі ў табліцы. Запішыце індывідуальнае значэнне зыходных фразеалагізмаў. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
Фразеалагізм і яго індывідуальнае значэнне
Фразеалагізм-антонім
1) белая костка (‘_____________________________________________
        ’)

2) хоць на воўка ўзлезь (‘_______________________________________
        ’)

3) за маліну (‘________________________________________________
       ’)

4) пападаць пальцам у неба (‘___________________________________
        ’)

5) адкрытым тэкстам (‘______________________________________
       ’)

Заданне 7. Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі (злучнік ці злучальнае слова). (Максімальная колькасць балаў — 6; 1 бал — за тып сказа, 0,5 — за сродак сувязі.)
1) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф. Багушэвіч).
2) Якая справа, такая і слава (Прыказка).
3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы (М. Кашанскі).
4) Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям (Паводле В. Віткі).
Заданне 8. Запішыце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў — 3.)
А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.
Б) Гэтыя вершы можна не толькі чытаць, але і разглядваць, як разглядваюць будынак або карціну. Менавіта Сімяон Полацкі «маляваў» такія вершы.
В) Найстаражытнейшы жанр драматычнай літаратуры. Бярэ пачатак у антычных абрадах, звязаных з культам бога вінаградарства і віна Дыяніса, які выяўляўся ў вобразе сатыра з невялікімі рожкамі і барадой. У часе рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыянісу прыносілі казла — адсюль і назва.
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 6; 2 — за правільны адказ, 4 — за абгрунтаванне.)
Светлыя хмаркі — дзеткі прастору —
            Ціха па небе плывуць.
Ім незнаёмы слёзы і гора,
            Смутак і жаль іх не рвуць.

Ціха і згодна ідуць, небажаткі,
            Ўсюды ім сцежкі ляжаць.
Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі,
            Скрозь іх валокны глядзяць.
Золатам сонца іх аблівае,
            Месяц ім срэбра дарыць,
Грозную песню ім гром напявае,
            Вецер на крыллях імчыць.

Светлыя хмаркі, рунь залатая,
            Дум небясоў чарада!
Вам незнаёма нядоля людская,
            Клопат, згрызоты, нуда.

Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма,
            Вольнае царства вятроў, —
Там вашы сцежкі, там і радзіма,
            Дзеткі блакітных стэпоў!

Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі
            Нашых палеткаў, шнуроў,
Ў сэрца людское закіньце з дажджамі
            Думкі іх верных сыноў.
А) Янка Купала;
Б) Цётка;
В) Якуб Колас;
Г) Максім Багдановіч.
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)
Подруга дней моих суровых,
Голубка дряхлая моя!
Одна в глуши лесов сосновых
Давно, давно ты ждёшь меня.
Ты под окном своей светлицы
Горюешь, будто на часах,
И медлят поминутно спицы
В твоих наморщенных руках.
Глядишь в забытые вороты
На чёрный отдалённый путь:
Тоска, предчувствия, заботы
Теснят твою всечасно грудь.
То чудится тебе...
А. С. Пушкін. «Няньцы».


Сяброўка дзён маіх суровых,
Галубка, ты, нібыта ў сне,
Сярод глушы лясоў сасновых
Даўно счакалася мяне.
Ты пад акном сваёй хаціны
Вартуеш час, нібыта страх,
Марудзяць кожнае хвіліны
Пруткі ў наморшчаных руках.
І на забытыя вароты
Глядзіш з маркотай у вачах;
Сум, прадчуванні і турботы
Кладуцца гнётам у грудзях.
То мроіцца табе...
Пер. Максіма Танка.



Х клас
Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
Узор: за́ячий — зае́чы.
Занятость — занятасць, запаянный — запаяны, звуковой — гукавы, обувщик — абутнік, прадедовский — прадзедаўскі, преуменьшенный — пераменшаны, пригород — прыгарад.
Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых фразеалагізмам. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
1)
Выступаюць у ролі аднаго члена сказа;
2)
кампаненты фразеалагізма незамяняльныя;
3)
вывучаюцца тэрміналогіяй;
4)
кожны раз у тэксце ствараюцца нанова;
5)
не выконваюць сінтаксічную функцыю;
6)
устойлівыя;
7)
складаюцца з двух ці болей слоў.
Заданне 3. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ік-/-ык- і маюць значэнне ‘назвы навуковых дысцыплін, навуковых і грамадска-палітычных напрамкаў’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
№ п/п
Словы
1.  

2.  

3.  

4.  

5.  

Заданне 4. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы агнец, атаман, вяшчаць, кавун, крэўны, кутас, нагайка, пэндзаль, сейм, улада, футра, юны па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6.)
Запазычанні з польскай мовы
Запазычанні са стараславянскай мовы
Запазычанні з цюркскіх моў



Заданне 5. Запоўніце табліцу, падабраўшы да ніжэй прыведзеных назоўнікаў беларускія адпаведнікі. (Максімальная колькасць балаў — 8.)
Облучок, часы, жмых, дышло, зябь, покров, дань, жребий.
Назоўнікі беларускай мовы
м. род
ж. род
н. род
множналікавы
граматычныя характарыстыкі беларускіх і рускіх назоўнікаў супадаюць





Заданне 6. Адзначце нумары дзеяслоўных пар, якія выступаюць як суадносныя паводле катэгорыі трывання. Выбар патлумачце. (Максімальная колькасць балаў — 3; 0,5 — за пару; 2 — за тлумачэнне.)
1) Класціся — легчы, 2) загадваць (кіраваць) — загадаць, 3) прадугледжваць — перагледзець, 4) пісаць — распісаць, 5) браць — узяць.
Заданне 7. Вызначце структурныя тыпы прыказак. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
1) Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яе бяры. 2) Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы. 3) Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. 5) Дождж у пару што золата.
Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў — 3.)
А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.
Б) Гэты верш узнік у старажытнай французскай паэзіі, назву яго звязваюць з «Раманам пра Аляксандра Македонскага» (ХІІ ст.), які напісаны такім вершам. Пішацца ён шасцістопным ямбам з цэзурай пасля трэцяй стапы. Радкі рыфмуюцца папарна, раўнамерна чаргуюцца мужчынскія і жаночыя рыфмы.
В) Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся… (?)
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 4; 2 — за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.)
На усходзе неба грае
Пераліўным блескам,
Сыпле золата над гаем
I над пералескам.
Чуць-чуць дрогне, прыліецца
Чырвань на усходзе —
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзе.
Смех адказны, смех шчаслівы
Ходзіць па пагорках.
Час світання — час зычлівы...
Гаснуць, нікнуць зоркі.
Шырай, шырай зараніца
Разнімае крылле,
Нібы пожар б’е крыніцай
Там, на небасхіле.
Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы —
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.

Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.

Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны —
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
I дзяньку кароны.

Як прыемна пахне збожжа!
А вакол — спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

I сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных...
I дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!
А) Янка Купала;
Б) Цётка;
В) Якуб Колас;
Г) Максім Багдановіч.
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Ночевала тучка золотая
На груди утёса-великана,
Утром в путь она умчалась рано,
По лазури весело играя;

Но остался влажный след в морщине
Старого утёса. Одиноко
Он стоит, задумался глубоко,
И тихонько плачет он в пустыне.
М. Ю. Лермонтов. «Утёс».




Начавала хмарка залатая
На____________________,
І ў дарогу ____________,
Ведала, бакіт яе чакае;

Ды вільготны след пякуча стыне
У аброва ў зморшчыне. Самотна
Ён стаіць, __________________,
Непачута плачучы ў пустыні.

Пер. Рыгора Барадуліна.




ХІ клас
Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
Узор: за́ячий — зае́чы.
Годовщина — гадавіна, грабеж — грабеж, губчатый — губчаты, дочиста — дачыста, засветло — завідна, индустрия — індустрыя, осока — асака.
Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых навуковаму стылю. (Максімальная колькасць балаў — 4.)
1)
Сфера выкарыстання — навука і тэхніка;
2)
дакладнасць;
3)
наяўнасць аргументацыі;
4)
наяўнасць канцылярызмаў;
5)
асноўная функцыя — пабуджальная;
6)
ужываецца размоўная лексіка;
7)
аб’ектыўнасць.
Заданне 3. Запішыце 5 назоўнікаў мужчынскага роду, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -чык/-шчык і маюць значэнне ‘асобы паводле роду заняткаў, сацыяльнага стану’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)
№ п/п
Словы
1.

2.

3.

4.

5.

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж радамі слоў і мовамі, з якіх словы былі запазычаны. Запішыце правільны адказ. (Максімальная колькасць балаў — 7.)
А. Фасон, кларнет, гараж, гравюра, гурман
1. З грэчаскай мовы
Б. Нефрыт, карозія, каталог, нігілізм, папірус
2. З польскай мовы
В. Баскак, султан, шацёр, магарыч, чобат
3. Са стараславянскай мовы
Г. Арфаграфія, эпіграма, аптэка, камета, космас
4. З лацінскай мовы
Д. Кавадла, кудлаты, рыдлёўка, гатунак, кабета
5. З нямецкай мовы
Е. Благі, дзесяціна, злак, храм, скрыжалі
6. З цюркскіх моў
Ж. Арышт, варта, шайба, штаб, дах
7. З французскай мовы
Заданне 5. Прааналізуйце прыклады, раскрыйце і запішыце лексічныя значэнні фразеалагізма «бабіна лета». (Максімальная колькасць балаў — 4.)
1. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета… (Кузьма Чорны). 2. Ззяе бабінае лета І іскрыцца сівізною, Гэта першая прыкмета, Што зіма не за гарою (В. Шніп). 3. Згасла бабiна лета, Як касцёр на узлеску, Дагарэла асiнка мядзяным агнём, I, нiбы на кiрмаш, Хмар вазы з-за паўсвету Коцяць, пыляць iмжою, Драбнасейным дажджом (А. Руцкая). 4. У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясны! (П. Пруднікаў).
Заданне 6. Запішыце, якому вядомаму лінгвісту прысвечаны прыведзены ніжэй нарыс. Якая з прац гэтага навукоўца лічыцца «энцыклапедыяй беларусазнаўства»? (Максімальная колькасць балаў — 3 (2 + 1).)
Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Аўтар прац па славістыцы, гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.
На аснове глыбокага, комплекснага параўнальна-гістарычнага абагульнення фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае старажытныя традыцыі.
Даследаваў паходжанне беларускага народа, акрэсліў яго этнічныя межы. Вызначыў час фарміравання беларускай народнасці, даў этнаграфічную карту Беларусі пач. ХХ ст.
Асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншымі мовамі, вызначыў асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменства беларускага паходжання. Абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў яе народна-дыялектнай і літаратурнай формах. Яго навуковая спадчына не страціла і сёння сваёй значнасці і з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.
Заданне 7. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце і запішыце структурны тып складанага сказа. Прывядзіце схему сказа. (Максімальная колькасць балаў — 8.)
* * *
Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні
Як ластаўка гняздо старанна лепіць
І як шчупак у затоне ломіць аер
Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням
І песню пра Купаліньку пяе
Як на світанні зоры паміраюць
Каб нарадзіцца вечарамі зноў.
(П. Панчанка.)
Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў — 3.)
А) Паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём адлюстравання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з’яў рэчаіснасці.
Б) Верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. Надзвычай важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне месца міжрадковых паўз.
В) Мастацкі метад і эстэтычны кірунак у еўрапейскім мастацтве і літаратуры XVII — пачатку XIX ст., аснову якога складалі прынцыпы рацыяналізму, «пераймання прыроды», зварот да антычнага мастацтва як да эстэтычнага эталона.
Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 4; 2 — за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.)
Бурты кладуцца, як барханы.
Лапатам не даём астыць.
Ды што за шум?..
Прыйшлі лісты,
Лісты ад родных, ад каханых.

I мне ж тут нешта быць павінна...
Матулін почырк пазнаю.
I піша пра бяду сваю,
Пра радасць і пра ўсе навіны:

«Сусед наш справіў наваселле.
Ну, а ў бары па верасу
Грыбоў — хоць закладай касу,
I ўжо арэхі палыселі...

Вуголле з печы ўранні скача,
Кот мыцца на акне пачне, —
I верыцца, што ты ка мне
Паспееш па пірог гарачы».

Я сёмы раз, забыўшы стому,
Чытаю гэты ліст,
нібы
Я на Ушаччыне пабыў,
Пагутарыў з усімі дома...

I зноўку зерне з-пад лапаты
Уверх ляціць ва ўсе бакі
I падае. (А так шпакі
На луг садзяцца там, за хатай...)
А) Янка Купала;
Б) Цётка;
В) Якуб Колас;
Г) Максім Багдановіч;
Д) Максім Танк;
Е) Рыгор Барадулін.
Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Клён ты мой опавший, клён заледенелый,
Что стоишь, нагнувшись, под метелью белой?

Или что увидел? Или что услышал?
Словно за деревню погулять ты вышел.

И, как пьяный сторож, выйдя на дорогу,
Утонул в сугробе, приморозил ногу.

Ах, и сам я нынче чтой-то стал нестойкий,
Не дойду до дома с дружеской попойки.

Там вон встретил вербу, там сосну приметил,
Распевал им песни под метель о лете.

Сам себе казался я таким же клёном,
Только не опавшим, а вовсю зелёным.

И, утратив скромность, одуревши в доску,
Как жену чужую, обнимал берёзку.
Сяргей Ясенін. «Клён ты мой апалы,
клён заледзянелы...».
Клён ты мой апалы, клён заледзянелы,
Што стаіш, сагнуты, _________________?

І ці што убачыў? Ці пачуў у цішы?
Быццам бы за вёску прагуляцца выйшаў.

І, нібыта п’яны, пры глухой дарозе
Ты нагу цяжкую ў гурбе прымарозіў.

Што са мною стала, сёння невядома —
З маладой сябрыны не дайду дадому.

____________, там сасну прыкмеціў,
Песню пад завею ім спяваў аб леце.

_______________я гэтакім жа клёнам,
Толькі не апалым, а, як май, зялёным.

Я свістаў, здурэлы, ветру наўздагонку,
Абдымаў бярозку, як чужую жонку.
Пер. Рыгора Барадуліна









































Комментариев нет:

Отправить комментарий