Цікавае заданне

Творчае заданне вучняў "6-х класаў

Любімыя беларускія песні маёй сям'і

Вучні 6 "А" класса падрыхтавалі творчыя праекты "Любімыя песні маёй сям'і. Вучаніцы не толькі прааналізавалі змест вядомых беларускіх песень, але і падабралі кліпы з выкананнем гэтых песень у розных аранжыроўках.



Віншуем пераможцу!



 6 снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося віншаванне пераможцаў конкурсу
"Жыве паэт між намі тут", прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Аганоўскі Станіслаў, вучань 4 "Б" класа ўзнагароджаны граматай і памятным падарункам Саюза пісьменнікаў Беларусі






Увага! Конкурс!

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа праводзиць конкурс, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа


Комар Аліна - удзельніца акцыі "Чытаем па-беларуску з velcom"

Увага! Конкурс!

Изображение  Вучняў  VII-VIII класаў школ і гімназій Рэспублікі Беларусь запрашаюць да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе “Чытаем па-беларуску з velcom”, які пачнецца 11 кастрычніка 2017 года. Праект праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
Падрабязны алгарытм удзельніцтва ў конкурсе
  1. Удзельнік конкурсу выбірае твор з вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура” (верш, проза, урывак твора).
  2. Вучань запісвае відэазапіс, на якім чытае выбраны твор. Падчас выканання твора можна выкарыстоўваць дадатковую атрыбутыку, рэквізіт, касцюм, музычнае суправаджэнне і інш. Таксама дазваляецца выкарыстанне відэамантажу.
  3. Відэазапіс удзельніка павінен пачынацца з прадстаўлення (імя, прозвішча, горад, назва навучальнай установы, клас).
  4. Працягласць відэазапісу не павінна перавышаць 2 хвілін.
  5. Удзельнік конкурсу размяшчае відэазапіс на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы (vk, facebook, або instagram). Старонка ў сацыяльнай сетцы павінна быць адкрытай для прагляду другімі карыстальнікамі.
  6. Удзельнік конкурсу павінен суправадзіць публікацыю з відэазапісам адным з афіцыйных хэштэгаў конкурсу –  #чытаемзвэлкомальбо #чытаемзvelcom
  7. Пасля публікацыі відэазапісу ў сацыяльнай сетцы, удзельнік павінен выслаць гіперспасылку на публікацыю на афіцыйную пошту праекта –  movakonkurs@gmail.com.
  8. Адказ пра тое, што публікацыя прынятая і ўсе правілы ўдзелу ў конкурсе выкананы, прыйдзе удзельніку на працягу 24 гадзін на электронную пошту, з якой была адпраўлена гіперспасылка.
  9.  Удзельнік можа заявіць на конкурс не больш за 2 відэазапіса.
  10.  Відэазапісы ад удзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада ўключна.
Вынікі першага этапу конкурса будуць агучаны на афіцыйным сайце ініцыятара праекта - www.velcom.by.

Прэзентацыя да ўрока "Беларусь - мая Айчына"


Заданні да першага ўрока "Беларусь - мая Айчына"

1. Падрыхтаваць паведамленні пра архітэктурныя помнікі Гродзенскай вобласці, старажытных гарадоў Беларусі.
2.Падрыхтаваць паведамленні пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, імёнамі каторых названы вуліцы горада Навагрудка.

Спіс твораў, рэкамендаваных для чытання летам

V клас
(6 – 10 твораў на выбар вучня)


1. В. Адамчык «Сонечны зайчык»
2. Беларускія народныя казкі
3. «Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы» (уклад. А. Гурскі)
4. Я. Брыль «Цюцік»
5. Э. Валасевіч «Дняпроўскі чарадзей»
6. А. Грачанікаў «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара»
7. У. Дубоўка «Як сінячок да сонца лётаў»
8. М. Зарэмба «Паддаўкі», «Арэхавы Спас»
9. Карусь Каганец «Скрыпач і ваўкі»
10. У. Караткевіч «Чортаў скарб», «Кацёл з каменьчыкамі»
11. Якуб Колас «Што яны страцілі», «Стары лес»
12. М. Лынькоў «Міколка-паравоз»
13. А. Масла «Таямніца закінутай хаты»
14. «Прыстань ваўкалакаў: чарадзейныя казкі» (уклад. А. Гурскі)
15. А. Якімовіч «Рыжык», «Залатая дзіда»
16. А. Грачанікаў «Мова», Я. Крупенька «Ёсць у кожнага з нас…», Я. Янішчыц «Мова»П. Броўка «Кропля»А. Грачанікаў «Зоры спяваюць», «Як ападае ліст...»А. Астрэйка «Над ракой»
17. Беларускія народныя казкі «Як Сцёпка з панам гаварыў», «Залатая яблынька»; руская народная казка «Воўк і сабака»
18. Легенды «Пестунь», «Лазовы куст»
19. П. Сіняўскі «Зачараваная гаспадарка»
20. А. Федарэнка «Падслуханая казка»
20. М.Лужанін «Добры хлопец Дзік»
21. У. Караткевіч. «Былі ў мяне мядзведзі»
22. М. Лынькоў. «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»

VI клас
(7 – 10 твораў на выбар вучня)


1. У. Бутрамееў «Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі»
2. Васіль Вітка «Трывога ў Ельнічах»
3. Віталь Вольскі  «Падарожжа па краіне беларусаў»
4. А. Вялюгін  «Дзіва»
5. Зб. «Жаўранкі над палямі» (уклад. А. Бадак)
6. Якуб Колас  «На чужым грунце», «Сірата Юрка», «Чортаў камень», «Купальскія светлякі»
7. Янка Маўр  «У краіне райскай птушкі: аповесці, апавяданні»
8. I. Навуменка  «Вайна каля Цітавай копанкі»
9. Зб. «Ніколі не забудзем»
10. А. Пальчэўскі  «Рэкс і Казбек»
11. I. Пташнікаў  «Арчыбал»
12. Б. Сачанка  «Зерне і млын»
13. В. Стома  зб. «У нерушы дзікай прыроды»
14. I. Сяркоў. «Мы з Санькам у тыле ворага»
15. М. Чарняўскі. «Вогнепаклоннікі», «Страла расамахі»
16. У. Шыцік. «Зорны камень», «Настаўнік»
17. У. Караткевіч «Лебядзіны скіт»
18. Фальклорныя легенды «Дамавік едзіць на конях»«Палешукі і палевікі»
19. К.Чорны «Насцечка»
20. У.Бутрамееў «Славутая дачка Полацкай зямлі»
21. С.Тарасаў «Фрэскі»
22. І. Пташнікаў «Алені»
23. Алесь Жук «Паляванне на Апошняга Жураўля»
24. Раіса Баравікова «Аповесць чатырох падарожжаў»«Казкі астранаўта»
25. Алесь Звонак «Гарбуз», М. Скрыпка «Свіння і Баран»,  Я. Брыль «Ветэрынар» (байкі)

VII клас
(7 – 10 твораў на выбар вучня)


1. В. Адамчык «Урок арыфметыкі»
2. У. Аляхновіч «Першае каханне»
3. Р. Баравікова «Казкі астранаўта»
4. В. Быкаў «Альпійская балада»
5. А. Васілевіч «Пачакай, затрымайся...»
6. У. Дамашэвіч «Абуджэнне»
7. А. Камароўскі «Бусел»
8. У. Караткевіч «Кніганошы»
9. А. Кобец-Філімонава «Жаваранкі над Хатынню»
10. А. Марціновіч «Гістарычныя постаці»
11. П. Місько «Эрпіды на планеце Зямля»
12. А. Наварыч «Антонік»
13. І. Пташнікаў «Ільвы»
14. Я. Сіпакоў «Зялёны лісток на планеце Зямля»
15. А. Федарэнка «Шчарбаты талер»
16. В. Хомчанка «Звон пад зямлёй»
17. У. Шыцік «Кіб загаварыў апоўначы»
18. Янка Брыль «Сірочы хлеб»
19. Леанід Дайнека «Меч князя Вячкі» (урыўкі з рамана)
20. Я.Колас «Новая зямля»«Сымон-музыка» (урыўкі з паэм)
21. М.Багдановіч «Музыка»
22. Т. Хадкевіч «Крынічка», В. Зуёнак. «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...»
23. I. Навуменка «Настаўнік чарчэння», А. Васілевіч «Горкі ліпавы мёд»
24. Янка Маўр «Палескія рабінзоны»
25. А. Разанаў «У парку», Я. Сіпакоў «Спяць у снарадах...»

IX клас
(6 – 10 твораў на выбар вучня)


1. «Дрэва вечнасці: кніга для пазакласнага чытання» (уклад. В. Кушнярэвіч)
2. А. АбуховічВершы
3. М. Арочка «Судны дзень Скарыны»
4. Д. Бічэль «Замест запавету», «На пляцы пятлі», «Еўфрасіння Полацкая», «Словам Скарыны», «Вершатворца Сімяон Полацкі», «Літанне» (вершы са зб. «А на Палессі»)
5. Т. Бондар «Рагнеда»
6. Зб. «Карона Вітаўта Вялікага»
7. Карусь Каганец «Модны шляхцюк»
8. У. Караткевіч «Дрэва вечнасці»
9. М. Кацюбінскі «Цені забытых продкаў»
10. Ю. Крашэўскі  «Хата за вёскай»
11. А. Куляшоў «Хамуціус»
12. М. Лужанін  «Колас расказвае пра сябе»
13. «Мае браты, мае суседзі» (уклад. Т. Кабржыцкая, В. Рагойша)
14. А. Мальдзіс «Як жылі нашы продкі ў XVIII ст.»
15. М. Маляўка.Зб. «Старая зямля»
16. А. Марціновіч  Зб. «Хто мы, адкуль мы»
17. Б. Мікуліч  «Развітанне»
18. А. Наўроцкі  «Валун»
19. А. Статкевіч-Чабаганаў  «Лёс роду — лёс радзімы»
20. К. Тарасаў  «Тры жыцці княгіні Рагнеды»
21. Я. Чачот  «Наваградскі замак»
22. Я. Баршчэўскі 2-3 апавяданні са зборніка «Шляхціц Завальня»
23. В. Дунін-Марцінкевіч. «Ідылія» або «Гапон»

X клас
(8 – 12 твораў на выбар вучня)


1. Зб. «Беларуская байка» (уклад. Э. Валасевіч)
2. Г. Бураўкін Зб. «Чытаю тайнапіс вачэй»
3. А. Грачанікаў  Зб. «Палессе»
4. Г. Далідовіч  «Гаспадар-камень»
5. Зб. «Душа мая тужлівая» (уклад. В. Шніп)
6. А. Дзялендзік  «Чатыры крыжы на сонцы»
7. А. Жук  «Халодная птушка»
8. В. Зуёнак  «Маўчанне травы»
9. Е. Лось Зб. «I каласуе даўгалецце...»
10. З. Марозаў  Зб. «Вяртанне да цішыні»
11. I. Навуменка  «Сасна пры дарозе»
12. А. Пісьмянкоў  «Думаць вершы...»
13. Зб. «Прайсці праз зону» (уклад. I. Бутовіч)
14. А. Пысін  Вершы са зб. «Твае далоні», «Ёсць на свеце мой алень»
15. А. Разанаў  Зб. «Вастрыё стралы»
16. Б. Сачанка  «Вечны кругазварот»
17. Я. Сіпакоў  Зб. «Веча славянскіх балад»
18. В. Шніп  Зб. «Гронка святла»
19. Я. Янішчыц  Зб. «Маналог вавёркі»
 20. Т. Кляшторны зб. «Кляновыя завеі» (2-3 вершы)
21. М. Лынькоў  2-3 апавяданні,  Лукаш Калюга. 2-3 апавяданні
22. М. Гарэцкі. 2-3 апавяданні, «На імперыялістычнай вайне» (ва ўрыўках)
23. Кандрат Крапіва «Брама неўміручасці», 2-3 байкі
24. Змітрок Бядуля. 2-3 творы, Міхась Зарэцкі. 2 апавяданні
25. Вершы паэтаў-франтавікоў са зб. «Іскры вечнага агню» (на выбар)
26. Кузьма Чорны раман «Трэцяе пакаленне» або 2-3 апавяданні (на выбар вучняў)
27. І. Мележ  «Подых навальніцы» (ва ўрыўках)
28. У. Караткевіч  «Ладдзя Роспачы», вершы са зборніка «Быў. Ёсць.


XI клас
(10 – 14 твораў на выбар вучня)


1. «Галасы вёснаў: сучасная беларуская паэзія». ШБ (склад. А. Бельскі, У. Дзіско)
2. «Споведзь калосся: беларуская паэзія другой паловы XX стагоддзя». ШБ (склад. А. Бельскі, У. Дзіско)
3. «Сталасць думкі, маладосць душы: зб. паэзіі». ШБ (склад. М. Мятліцкі)
4. Р. Баравікова «Дрэва для райскай птушкі»
5. Ю. Голуб Зб. «Сын небасхілу»
6. П. Макаль  Зб. «Азбука любві»
7. М. Мятліцкі  «Выбранае»
8. П. Панчанка Зб. «Горкі жолуд», «Высокі бераг», «Зямля ў мяне адна»
9. А. Разанаў  «У горадзе валадарыць Рагвалод»
10. А. Русецкі  Зб. «Яго вялікасць»
11. А. Сыс  Зб. «Пан лес», «Агмень»
12. В. Шніп  Зб. «Балада камянёў»
13. Я. Янішчыц  Зб. «У шуме жытняга святла», «Каліна зімы», «Па­чынаецца ўсё з любві…» (на выбар)
14. Л. Дайнека  Раман «Жалезныя жалуды»
15. В. Карамазаў  «Зачараваная душа» (эсэ)
16. А. Кудравец  Зб. «Смерць нацыяналіста»
17. Г. Марчук Раман «Кветкі правінцыі», «Калі заспявае певень»
18. В. Праўдзін «Апавяданні»
19. I. Шамякін Аповесць «Ахвяры», раман «Злая зорка» або «Непаўторная вясна», «Гандлярка и паэт», “Сэрца на далоні”
20. А. Дзялендзік «Гаспадар»
21. А. Дудараў «Палачанка»,  «Князь Вітаўт» або «Чорна панна Нясвіжа»
22. А. Петрашкевіч  «Меч Рагвалода»
23. I. Чыгрынаў  «Следчая справа Вашчылы»

24В.Быкаў «Знак бяды»«Сотнікаў» або «Пакахай мяне, салдацік

Творчае заданне "Покуць""


Юлія Аганоўская пераможца раённага і ўдзельніца абласнога этапаў конкурсу "Жывая класіка"



Свірыд Дар'я - лепшы чытач!



Творчае заданне па літаратуры для вучняў 7 класаў

Падрыхтаваць прэзентацыю да аднаго з раздзелаў нарыса У.Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі"

Пераможца алімпіяды!

29 КРАСАВІКА АДБЫЎСЯ РАЁННЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ.

Дыпломам першай ступені ўзнагароджана мая вучаніца - Нелюбовіч Анастасія ( 7 клас). Поспехаў табе, Насценька!

Пераможцы конкурсу "Жывая класіка"(школьны этап)

Паўдзельнічаць у маштабным творчым спаборніцтве змаглі навучэнцы розных узроставых катэгорый. Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў выразным чытанні паэтычных твораў беларускіх аўтараў. Конкурс стаў сапраўдным святам для ўсіх аматараў слова. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.


Увага, конкурс!

Творчы конкурс юных чытальнікаў
"Жывая класіка"(школьны этап)

Конкурс праводзіцца ў мэтах:
·        павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,
·        развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,
·        выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,
·        прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,
·        пашырэння чытацкага кругагляду,
·        пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Дэвіз Конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!".
Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


План характарыстыкі літаратурнага персанажа


  1. Сацыяльнае становішча літаратурнага персанажа.
  2. Знешні выгляд (мастацкія дэталі, аўтарскія рэмаркі, якія падказваюць адметнасці характару персанажа).
  3. Рысы характару (уласныя вывады, пацверджаныя цытатамі, аналізам эпізодаў, вызначэннем ролі мастацкіх дэталяў).
  4. Узаемаадносіны з іншымі персанажамі(уласныя вывады, пацверджаныя цытатамі, аналізам эпізодаў, вызначэннем ролі мастацкіх дэталяў).
  5. Дынаміка характару. 
  6. Аўтарскія адносіны да персанажа.
  7. Уласныя адносіны да персанажа і яго ўчынкаў.
  8. Роля літаратурнага персанажа ў тлумачэнні аўтарскай канцэпцыі твора, раскрыцці праблематыкі твора.
  9. Суадносіны персанажа з кантраснымі  персанажамі дадзенага твора або вызначэнне тыповасці вобраза ( магчыма параўнанне з літаратурнымі героямі іншых твораў, рэальнымі асобамі, што сталі прататыпам дадзенага персанажа)
     Рыхтуючыся да характарыстыкі літаратурнага персанажа першапачаткова можна ствараць табліцу, палова якой пункты гэтага плану, а другая палова  - цытаты. Выпісваць цытаты не абавязкова, дастаткова адзначыць старонкі кнігі і зрабіць на гэтых старонках адпаведныя закладкі. Карыстаючыся табліцай, вы зможаце саставіць звязнае выказванне.

Этапы арганізацыі дэбатаў



1.Пазнаёмцеся з этапамі падрыхтоўкі да дэбатаў.

2.Падрыхтуйцеся да дэбатаў на тэму "Васіль Дзяцел - селянін-працаўнік або прагматычны ўласнік?"

3.Зарэгіструйце ў каментарыях каманду, указаўшы абраны тэзіс.




Майстар-клас



Гэта толькі здаецца, што ты стаіш на месцы. На самой справе цябе адносіць назад, бо ўсе астатнія рухаюцца наперад


Этап 1

Этап 2 
Cуаднесці агульныя назвы з малюнкамі

Этап 3 
 1. Размяшчэнне матэрыялаў (1, 2)
 2. Размяшчэнне спасылак на вэб-рэсурсы
 3. Блог - дошка аб'яў і зваротная сувязь
 4. Блог - мультымедыйнае суправаджэнне
 5. Блог - сродак выхавання культуры маўлення
 6. Блог - сродак індывідуалізацыі навучання (1, 2, 3)
7. Блог - сродак мадэлявання ўрокаў

Этап 4
 Стварыце блог міні-ўрока " Іван Мележ. Жыццевы і творчы шлях "
 Стварыце блог міні-ўрока " Правапіс у-ў "