ЗНАЁМЦЕСЯ: СЛОВА


Куфар – гэта розных памераў скрыня. Часта быў асноўным і ўніверсальным прадметам мэблі. Мог выконваць ролю стала, стула, ложка і непасрэдна ёмістасці для адзення, прадметаў хатняга побыту, каштоўнасцей. З'яўляецца папярэднікам і правобразам шафы, пастаўлены вертыкальна стаў мець дзве дзверцы, шуфлядкі.





Карункі – гэта ажурныя вырабы з 
ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення.





Дыван шчыльны тканы выраб з пражы рознага роду, які ўжываецца для пакрыцця падлог, сцен, часам іншых паверхняў у памяшканні (сталоў, канап і г.д.) у дэкаратыўных ці ўцяпляльных мэтах.






Фіранка  гэта  тканiна, якой завешвалі вокны,  дзверы. Тое самае, што i заслона. Фіранка звычайна складаецца з дзвюх частак.












Налаўнікі – тканае на кроснах палатно, якое засцілалася на лавы.











Абрус   тканы, вязаны або плецены ў розныя  ўзоры выраб, якім засцілаюць стол.









Покуць - вугал, кут у хаце, дзе віселі абразы і стаяў стол, за які садзілі паважаных гасцей. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий