План характарыстыкі літаратурнага персанажа


  1. Сацыяльнае становішча літаратурнага персанажа.
  2. Знешні выгляд (мастацкія дэталі, аўтарскія рэмаркі, якія падказваюць адметнасці характару персанажа).
  3. Рысы характару (уласныя вывады, пацверджаныя цытатамі, аналізам эпізодаў, вызначэннем ролі мастацкіх дэталяў).
  4. Узаемаадносіны з іншымі персанажамі(уласныя вывады, пацверджаныя цытатамі, аналізам эпізодаў, вызначэннем ролі мастацкіх дэталяў).
  5. Дынаміка характару. 
  6. Аўтарскія адносіны да персанажа.
  7. Уласныя адносіны да персанажа і яго ўчынкаў.
  8. Роля літаратурнага персанажа ў тлумачэнні аўтарскай канцэпцыі твора, раскрыцці праблематыкі твора.
  9. Суадносіны персанажа з кантраснымі  персанажамі дадзенага твора або вызначэнне тыповасці вобраза ( магчыма параўнанне з літаратурнымі героямі іншых твораў, рэальнымі асобамі, што сталі прататыпам дадзенага персанажа)
     Рыхтуючыся да характарыстыкі літаратурнага персанажа першапачаткова можна ствараць табліцу, палова якой пункты гэтага плану, а другая палова  - цытаты. Выпісваць цытаты не абавязкова, дастаткова адзначыць старонкі кнігі і зрабіць на гэтых старонках адпаведныя закладкі. Карыстаючыся табліцай, вы зможаце саставіць звязнае выказванне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий