Вучымся аналізаваць верш



План аналізу верша

  1. Гісторыя напісання твора.
  2. Від лірыкі.
  3. Тэма лірычнага твора.
  4. Настрой верша.
  5. Ідэя верша.
  6. Адметнасці кампазіцыі твора.
  7. Памер лірычнага твора.
  8. Якія вобразы стварыў аўтар,  якія  праблемы ўзняты ў творы?(у залежнасці ад віда лірыкі)
  9. Сродкі мастацкай выразнасці ( для чаго ўжыты, што надаюць вершу).
  10. Фанетычныя адметнасці твора.
  11. Марфалагічны аналіз (Якія часціны мовы пераважаюць?Як гэта ўплывае на ўспрыманне верша?)
  12. Лексічны аналіз (Якія лексічныя адзінкі ўжыты, для чаго?)
  13. Адметнасці пунктуацыі.(Як знакі пунктуацыі ўздзейнічаюць на на рытміку твора?)
  14. Ваша ўражанне ад верша, вывады, сувязь с сучаснасцю.
 Пры аналізе не абавязкова выкарыстоўваць усе пункты плана. Паслядоўнасць пунктаў плана можа быць парушана. Аналіз, створаны ў выглядзе звязнага выказвання, упрыгожыць ваш адказ!

Праект вучняў 10 "К" класа " Пароль неўміручасці - родная мова!"



Вынікі турніра знаўцаў “З рога ўсяго многа”


У рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры мною быў арганізаваны 
турнір знаўцаў  “З рога ўсяго многа” для вучняў 5-х класаў. Пяцікласнікам было прапанавана  паспрабаваць сябе ў ролі паэтаў, перакладчыкаў,  дэкламатараў, знаўцаў беларускага фальклору. Пераможцамі сталі каманды  5 “Б” класа (1 месца),  5 “Г”  класа (2 месца), 5 “А” класа (3 месца). Для балельшчыкаў таксама былі арганізаваны конкурсы. Комар Аліна пазнаёміла прысутных з гісторыяй развіцця беларускай мовы.




Вынікі Тыдня беларускай мовы і літаратуры



З 28.11.2016 па 02.12.2016 у школе праводзіўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

У дзень адкрыцця на перапынках вучні і настаўнікі школы  складалі  “Букет любімых слоў”.


Падрыхтоўка да Тыдня беларускай мовы і літаратуры


Заданні для 1-4 класаў

Падрыхтаваць малюнак "У свеце казак".


Заданні для 5-8 класаў

Падрыхтаваць газету "Адчуй смак роднай мовы".

Заданні для 9-11 класаў

Падрыхтаваць відэаролік “Пароль неўміручасці–родная мова” 

Творчыя заданні па тэме "Дзеепрыметнік" для 7 класа

Дамашняе заданне (на выбар)
1. Выпісаць назвы гаспадарчых прылад. Ужываючы дзеепрыметнікі, растлумачыць іх прызначэнне.

2.Саставіць прэзентацыю “Гаспадарчыя прылады”

Заданне па беларускай мове для 9 класа


Выканайце заданне, самастойна вызначыўшы ўзровень складанасці

1.Саставіць прэзентацыю "Віды скаладаназалежных сказаў".
2.Саставіць табліцу "Адрозненне злучальнага слова і падпарадкавальнага злучніка".
3.Запісаць прыклады сказаў з   падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі.